19 красавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына скасуе плату за візы для ўкраінцаў

24
Нямеччына скасуе плату за візы для ўкраінцаў

Нямеччына скасавала з 1 лістапада 2014 г. аплату за афармленне нацыянальных доўгатэрміновых віз для ўкраінцаў.

Пра гэта гаворыцца на ўрадавым партале, піша «Украінская праўда».

Скасуецца плата за атрыманне віз з мэтай працаўладкавання, навучання, уз'яднання сям'і.

Такім чынам, Нямеччына стала шостай дзяржавай-чальцом ЕЗ пасля Латвіі, Літвы, Эстоніі (рашэнне таксама прынятае ў аднабаковым парадку), Славакіі і Польшчы, якія падтрымалі ініцыятыву Кіева аб скасаванні візавых збораў за афармленне нацыянальных (тэрмінам дзеяння больш за тры месяцы) віз.

Практычная рэалізацыя дамоўленасці з ФРГ аб скасаванні аплаты за афармленне доўгатэрміновых віз дасць украінскаму баку дадатковыя аргументы ў перагаворным працэсе з іншымі краінамі Еўразвяза аб далейшай лібералізацыі візавага рэжыму з ЕЗ.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках