Расейскія хакеры ўзламалі сайт ЦВК Украіны
4- 25.10.2014, 10:36
- 11,627
Прарасейская хакерская арганізацыя «Кіберберкут» парушыла работу электроннай сістэмы падліку галасоў і сайта ЦВК Украіны.
На сваім сайце арганізацыя заявіла аб кантролі над кібер-прасторай Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны.
«І сёння ў «дзень цішыні» перад выбарамі ў Вярхоўную раду мы парушылі работу электроннай сістэмы падліку галасоў і сайта ЦВК», - падкрэслілі ў «Кіберберкуце».
Раней «Кіберберкут» узламаў некалькі рэкламных білбордаў у Кіеве і запусціў трансляцыю, падчас якой дэманстраваліся фатаграфіі ўкраінскіх палітыкаў і загінулых жыхароў Данбаса.