Цягнікі ў аэрапорт Менск стануць курсіраваць 7 лістапада
31- 25.10.2014, 16:32
- 25,374
З 7 лістапада ў Нацыянальны аэрапорт Менск у тэставым рэжыме будуць штодня курсіраваць 5 пар сучасных трохвагонных дызель-цягнікоў.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Праезд непасрэдна да аэрапорта будзе ўключаць у сябе перавозку на аўтобусе ад прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт Менск. Агульны час у шляху з улікам перасадкі зойме каля 70 хвілін, з іх 55-56 хвілін - праезд на цягніку, 4-5 хвілін - на аўтобусе.
Кошт паездкі складзе 25 000 рублёў у адзін бок з улікам праезду на аўтобусе.