20 красавiка 2024, Субота, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З СБУ звольненыя 7917 супрацоўнікаў

20
З СБУ звольненыя 7917 супрацоўнікаў

Колькасны склад Службы бяспекі Украіны скарочаны на 24%.

Гэта 7917 пасад: з 33.050 - да 25583 супрацоўнікаў. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"У працяг тэмы выканання Закона "Аб ачыстцы ўлады" і працэсаў люстрацыі Служба бяспекі Украіны прапануе некаторыя лічбы і факты паводле стану на 25 кастрычніка: колькасны склад Службы бяспекі Украіны скарочаны на 24% (!), а гэта 7917 пасад : з 33.050 - да 25583 супрацоўнікаў", - напісаў Лубкіўскі.

У тым ліку вызваленыя ад сваіх пасадаў былі 108 - непасрэдных кіраўнікоў падраздзяленняў Цэнтральнага кіравання і рэгіянальных органаў СБУ і іх намеснікаў.

Таксама было звольнена 42 кіраўнікі - 5 начальнікаў упраўленняў, 9 першых намеснікаў начальнікаў упраўленняў, 28 намеснікаў начальнікаў упраўленняў.

Акрамя таго, са слоў Лубкіўскага, была выяўленая і спыненая супрацьпраўная дзейнасць 16 дзеючых супрацоўнікаў СБУ, у дачыненні да якіх распачалі крымінальныя справы (2 з іх расследуюцца паводле прыкмет здзяйснення дзяржаўнай здрады, 3 - паводле падазрэння ў дачыненні да тэрарыстычнай дзейнасці).

Чатырох афіцэраў арыштавалі, пяць знаходзяцца ў вышуку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках