3 траўня 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі лаукост звязаўся з Януковічам і збанкрутаваў

1
Польскі лаукост звязаўся з Януковічам і збанкрутаваў

4You Airlines мела намер браць у лізінг украінскія самалёты.

Пра гэта паведамляе charter97.org крыніца з Украіны. Авіякампанія планавала ўзяць у лізінг тры самалёты ўкраінскай чартэрнай авіякампаніі YanAir, якой валодае малодшы сын былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які ўцёк з Украіны.

«Гэтая чартэрная кампанія лётае да гэтага часу, але пасля Майдана ў іх усё вельмі дрэнна», - паведамляе крыніца.

Цяпер фірма вяртае грошы ўсім сваім кліентам, пра гэта паведамляецца на іх афіцыйным сайце. Хоць, на іх афіцыйнай старонцы ў «Фэйсбуку» кліенты скардзяцца, што амаль за месяц ніхто так і не атрымаў грошай, хоць і адпраўляў запыт.

Нагадаем, раней паведамлялася, што польская авіякампанія знаходзіцца пад пільнай увагай польскай пракуратуры і, магчыма, не атрымае ліцэнзію на палёты. Адсутнасць неабходных дакументаў, аднак, не перашкодзіла 4You Airlines распрадаць танныя квіткі на паўгода наперад, чым кампанія і выклікала абурэнне сваіх кліентаў ва ўсім свеце, сярод якіх, праз блізкасць партоў вылету, былі і ўкраінцы, і беларусы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках