20 траўня 2024, панядзелак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гжэгаж Схетына: Украіна ўзяла кірунак у бок Еўропы

6
Гжэгаж Схетына: Украіна ўзяла кірунак у бок Еўропы

ЕЗ і ЗША павінны працягнуць дапамогу Украіне ў пабудове дэмакратычнай дзяржавы.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына ў інтэрв'ю Polskie radio (пераклад - charter97.org).

«Дзве найбольш рэфарматарскія і праеўрапейскія партыі значна перамаглі ў гэтых выбарах», - падкрэсліў ён. Міністр дадаў, што Украіна «рухаецца ў бок Еўропы», перш за ўсё паказваючы ўсім, што гэта менавіта той кірунак, у якім яна хоча рухацца.

Гэта велізарны шанец для краіны, але як заўважыў Схетына, цяпер настане час вялікіх выклікаў для прэзідэнта Пятра Парашэнкі і прэм'ер-міністра Арсенія Яцэнюка. Да такіх выклікаў, на думку польскага палітыка, варта аднесці пачатак міратворчага працэсу на ўсходзе краіны і правядзенне сур'ёзных рэформаў. Як падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі, ва Украіны ёсць гарантыя падтрымкі з боку краін ЕЗ і ЗША. «Усе будуць хацець дапамагаць Украіне, каб яна правяла рэформы, якія дазволяць ёй стварыць асновы дэмакратычнай дзяржавы» - сказаў ён.

Як заявіў Схетына, прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач шмат разоў падкрэслівала, што ў яе добрыя стасункі з прэзідэнтам Украіны і заяўляла, што пасля выбараў яна паедзе ў Кіеў. На думку кіраўніка МЗС, яна стрымае гэта абяцанне.

«Польскі голаc чуецца падчас кожнай сустрэчы што да Украіны. Наш голас вызначае меркаванне Еўропы ва ўкраінска-расейскіх дачыненнях» - падкрэсліў Схетына.

Фота: Photothek

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках