4 траўня 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блок Порашэнкі і Народны фронт лідзіруюць на выбарах у Раду

16
Блок Порашэнкі і Народны фронт лідзіруюць на выбарах у Раду

(абноўлена - 18:33) У Вярхоўную Раду праходзяць шэсць партый.

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 93,31% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на табло інфармацыйна-аналітычнай сістэмы "Выбары", піша Цензор.нет.

Першае месца ў галасаванні па партыйных спісах утрымлівае Народны фронт, які цяпер набраў 22,21% галасоў выбаршчыкаў, другім па-ранейшаму ідзе Блок Пятра Парашэнкі з 21,80%. Тройку лідараў замыкае аб'яднанне Самопомощь з 11,00%.

У "Апазіцыйнага блока" - 9,31%, Радыкальнай партыі Ляшко - 7,45%, Батькивщины - 5,69% галасоў.

ВА Свабода на гэты момант атрымала 4,72% галасоў выбаршчыкаў.

Астатнія партыі набралі менш за 4% галасоў.

"Лiга.нет" публікуе інфаграфіку, якая сведчыць аб прыблізнай раскладцы сіл у новым парламенце Украіны. Звесткі падліку заснаваныя на аналізе вынікаў выбараў у прапарцыйнай частцы (93% апрацаваных пратаколаў) і бягучай сітуацыі у мажарытарных акругах. Згодна з ім, Блок Парашэнкі праводзіць у Раду 113 дэпутатаў, Народны фронт - 83, Самопомощь - 84, Апазіцыйны блок - 29, Радыкальная партыя Алега Ляшко - 20.

***

У нядзелю 26 кастрычніка, адбыліся пазачарговыя выбары народных дэпутатаў у Вярхоўную Раду Украіны. На тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым (акругі 1-10) і Севастопаля (акругі 224, 225) яны не праводзіліся. Таксама не адбыліся выбары ў 9 акругах Данецкай (41-44, 51, 54-56, 61) і 6 акругах Луганскай (104, 105, 108-111) абласцей.

У выбарах прынялі ўдзел 29 партый, якія вылучылі свае выбарчыя спісы, а таксама 3322 мажарытарных кандыдата, якія балатаваліся як ад палітычных сіл, так і ў парадку самавылучэння.

Вынікі выбараў Вярхоўнай Рады ЦВК плануе канчаткова падлічыць да 10 лістапада.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках