4 траўня 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў абяцае прызнаць «выбары» ў ДНР і ЛНР

15
Лаўроў абяцае прызнаць «выбары» ў ДНР і ЛНР

Масква прызнае вынікі «выбараў», якія плануюць правесці тэрарысты ў акупаваным Данбасе.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

«Выбары, якія будуць праведзеныя 2 лістапада [на часова акупаванай тэрыторыі Данбаса] будуць важныя з пункту гледжання легітымізацыі ўлады. Мы мяркуем, што гэта адзін з найважнейшых кірункаў Менскіх дамоўленасцей» - адзначыў кіраўнік МЗС РФ.

«Чакаем, што выбары адбудуцца як дамаўляліся, - падкрэсліў Лаўроў. - І мы, вядома, прызнаем іх вынікі. Разлічваем, што волевыяўленне будзе свабодным, і ніхто звонку не паспрабуе яго сарваць».

Нагадаем, раней Лаўроў заявіў, што ў Расеі мяркуюць, што выбары ў Вярхоўную Раду адбыліся.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках