4 траўня 2024, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Океан Ельзи» адсвяткуе юбілей у Менску

1
«Океан Ельзи» адсвяткуе юбілей у Менску

«Океан Ельзи» выступіць у беларускай сталіцы 21 лістапада.

Сёлета вядомаму ўкраінскаму гурту спаўняецца 20 гадоў. Дваццаць гадоў таму калектыў ладзіў рэпетыцыі ў львоўскім інтэрнаце, а цяпер збірае стадыёны па ўсім свеце. Як паведамілі «Менск-Навіны» арганізатары, юбілей гурт пастанавіў адзначыць грандыёзнай серыяй канцэртаў, адзін з якіх адбудзецца ў Менску. Праграма выступу стане своеасаблівай зборкай хітоў розных гадоў. Прагучаць любімыя прыхільнікамі «Без бою», «Вiще за неба», «Я так хачу», «Така, Як тi», «Квiтка», «Усё буде добре».

Адпаведнымі юбілейнаму канцэрту будуць і дэкарацыі - лагатып «Океан Ельзи» часоў альбома «Суперсиметрія» і старыя фатаграфіі гурту.

Гаворачы аб новым туры, фронтмэн гурта Святаслаў Вакарчук адзначыў: «Мы б хацелі, каб творчыя святы з нагоды 20-годдзя гурта сталі своеасаблівым вынікам не толькі для нас, але і для пакалення, якое вырасла за гэтыя два дзесяткі гадоў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках