3 траўня 2024, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насельніцтва Беларусі расце за кошт мігрантаў

11
Насельніцтва Беларусі расце за кошт мігрантаў

Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 кастрычнік 2014 года склала 9,475 млн. чалавек.

У параўнанні з пачаткам гэтага года яно павялічылася на 6 929 чалавек. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Натуральнае змяншэнне насельніцтва ў студзені-верасні 2014 у параўнанні з адпаведным перыядам 2013 паменшылася на 75,3% і склала 1 545 чалавек.

У студзені-верасні 2014 года ў рэспубліцы нарадзілася 89 241 чалавек, памерла – 90 786 чалавек. Агулам па краіне ў студзені-верасні 2014 колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных на 1,7% (у студзені-верасні 2013 года - на 7,1%).

У студзені-верасні 2014 міграцыйны прырост насельніцтва склаў 8 474 чалавека і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 на 605 чалавек, або на 7,7%.

У студзені-верасні 2014 у параўнанні са студзенем-вераснем 2013 колькасць зарэгістраваных шлюбаў зменшылася на 3,8%, разводаў - на 1,5%. У студзені-верасні 2014 на 1000 шлюбаў прыпадала 388 разводаў, у адпаведным перыядзе 2013 - 379 разводаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках