4 траўня 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Даніі: ЕЗ павінен быць гатовы да «гібрыднай вайны» РФ

МЗС Даніі: ЕЗ павінен быць гатовы да «гібрыднай вайны» РФ

ЕЗ павінен змагацца супраць «гібрыднай вайны» Расеі з дапамогай узгодненай энэргетычнай палітыкі і супрацьстаяння прапагандзе ў СМІ.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Даніі Марцін Лідэгар (на фота) у інтэрв'ю Reuters, піша «Еўрапейская праўда».

«Я не магу сабе ўявіць, што Расея адважыцца закрануць краіны Балтыі ці Польшчу або любога іншага сябра NATO», - адзначыў ён, адказваючы на пытанне, ці бачыць Данія ў РФ пагрозу.

«Аднак зразумела таксама, што існуе новы від пагрозы. Я б не назваў яе вайсковай; гэта гібрыдная вайна, калі мы сутыкаемся з масавай прапагандай, правакацыямі, стымуляцыяй груп унутры іншых краін. Гэта не з'яўляецца вайной, але гэта нешта вельмі варожае і блізкае да вайны», - дадаў Лідэгар.

На ягоную думку, адзіны энэргетычны рынак стане добрым абарончым фронтам супраць «гібрыднай вайны» Расеі.

«Калі мы зробім прыярытэтнай энэргетычную праблему і накіруем на яе развязанне сумесныя намаганні і ў Еўропе, і ва Украіне, гэта будзе велізарны крок наперад і вельмі неагрэсіўны спосаб паказаць Расеі, што наступствы яе палітыкі дорага каштуюць», - сказаў Лідэгар.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Данія можа прафінансавала праграмы па энэргаэфектыўнасці ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках