4 траўня 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайпер, які пачаў бітву за данецкі аэрапорт

15

Першы стрэл па ворагу ў аэрапорце зрабіў жаўнер-снайпер К. 3-га палка спецназу.

Прычым пастанову аб адкрыцці агню прыняў шмат у чым дзякуючы сваёй уласнай ініцыятыве, піша «Цензор.Нет».

Гэты баец знаходзіўся на пазіцыі за 200 метраў паблізу тэрміналу, захопленага баевікамі. На даху атрада расейскага і кадыраўскага спецназу ўсталявалі зенітную ўстаноўку ЗП-23, гранатамёт АГС-17, яны былі абсталяваныя гранатамётамі і адным пераносным зенітна-ракетным комплексам «Ігла». А 10.00 скончыўся час ультыматуму, які в.а. Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Турчынаў паставіў тэрарыстам. Аднак стральбы не было. 3-ці полк спецназ разгарнуўся на пазіцыях, тэрарысты адмаўляліся пакінуць тэрмінал, пры гэтым праводзілі ліхаманкавыя падрыхтоўкі да бою, і былі гатовыя адкрыць агонь у любы момант. Над аэрапортам на нізкай вышыні ляталі ўкраінскія знішчальнікі і гелікоптэры. Тэрарысты зрабілі разлік на тое, што ўкраінскае камандаванне не адважыцца аддаць загад весці бой у аэрапорце коштам 750 мільёнаў даляраў, і нашы войскі пакінуць аэрапорт без бою.

А 11.00 снайпер К. зрабіў даклад: «Бачу, на даху тэрмінала тэрарыст наводзіць «Іголку» на наш самалёт. Цяпер можа быць пуск. Дазвольце адкрыць агонь?». Запыт пайшоў па камандзе наверх у штаб. Але вось штаб адказаў: «Назірайце за становішчам». Ішлі секунды. Дзесяткі ўкраінскіх воінаў назіралі за становішчам, але каманды не было. Камандзір групы снайпераў сказаў: «Хто ўбачыць у іх паўтараметровую трубу - гэта ПЗРК. Страляйце». Але ў аэрапорце дагэтуль не было ніводнага стрэлу. Нядаўна над Славянскам тэрарысты беспакарана збілі некалькі нашых баявых гелікоптэраў, і магла адбыцца новая трагедыя - МІ-24 брадоўскай брыгады і МІГ-29 міргародскай авіябрыгады ішлі на брыючым і маглі атрымаць зенітную ракету ва ўпор. У руках тэрарыста была «Ігла», і ягоны першы стрэл стаў бы фатальным. А на пазіцыі ўкраінскага спецназа былі б наведзеныя дзесяткі ствалоў расейцаў. Хтосьці павінен быў вырашыцца на першы стрэл. Байцы бачылі як тэрарысты занялі пазіцыі і навялі зброю на іх, бачылі, як набліжаўся гелікоптэр і як у яго цэлілі. І жаўнер К. прыняў пастанову.

Снайпер націснуў на спуск і два дакладныя стрэлы знішчылі кадыраўскага найміта з батальёна «Усход». Вораг адкрыў па нашаму спецназу ўраганны агонь з дзесяткаў ствалоў. 3-ці полк прыняў бой і дружна адказаў. Адразу пасля пачатку бою па выяўленых агнявых кропках нанесла ўдар авіяцыя - Турчынаў дазволіў наносіць ўдары па любых аб'ектах, таму што ўсё грамадзянскае насельніцтва з аэрапорта было эвакуяванае.

Некалькі ракетных залпаў разнеслі дах новага тэрмінала разам з усімі агнявымі кропкамі, пачалі дэтанаваць горы боепрыпасаў, якія звезлі туды расейскія спецназаўцы. Супернік быў знішчаны. Са стрэлу снайпера пачалася пяцімесячная бітва за Данецкі аэрапорт.

Жаўнер-снайпер К. знаходзіцца ў зоне АТА з самага пачатку вайны, атрымаў сур'ёзнае раненне. Ён не адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі за аэрапорт, ён па-ранейшаму ў тым жа сціплым і высокім жаўнерскім званні. Хоць менавіта гэты баец зрабіў першы стрэл. Зрэшты, пасля бітвы яго адшукалі пілоты і запрасілі свайго выратавальніка адзначыць гэтую падзею. Жаўнер выпіў з імі - сок, таму што нічога мацнейшае ён не ўжывае. Лётчыкі і таварышы па зброі з 3-га палка ацанілі ўчынак байца па заслугах.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках