4 траўня 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі пра карысць гарбаты

6
Навукоўцы распавялі пра карысць гарбаты

Усяго адзін кубачак гарбаты ў дзень, калі піць яе рэгулярна, зніжае артэрыяльны сісталічны ціск на 2,6 мм.

Навукоўцы, прааналізаваўшы звесткі пра карысць гарбаты, прыйшлі да высновы, што рэгулярнае ўжыванне напою дапамагае нармалізаваць узровень артэрыяльнага ціску, піша партал МедВести.

Даследчыкі расказалі, што ўсяго адзін кубак гарбаты ў дзень, калі піць яе рэгулярна, зніжае артэрыяльны сісталічны ціск на 2,6 мм, а дыясталічны - на 2,2 мм, а гэта істотна зніжае рызыку інсульту і ішэмічнай хваробы сэрца. Больш за ўсё карысці, як мяркуюць навукоўцы, прыносіць зялёная гарбата. Колькі трэба піць гарбаты для аптымальнага выніку, пакуль не гаворыцца.

Раней паведамлялася, што зялёная гарбата можа стаць асновай новага леку для лячэння анкалагічных захворванняў. У лячэнні ракавых захворванняў дапамогуць кахетыны, якія ўваходзяць у хімічны склад зялёнай гарбаты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках