3 траўня 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вконтакте» запусціць уласны аналаг Instagram

1
«Вконтакте» запусціць уласны аналаг Instagram

Сацыяльная сетка рыхтуе новае прыкладанне для смартфонаў.

Яно дазволіць карыстальнікам здымаць фота, апрацоўваць іх з дапамогай фільтраў і загружаць у сацыяльную сетку, піша газета «Весткі».

Паводле звестак крыніц выдання, новае прыкладанне спачатку выйдзе толькі для Android-прылад, паколькі кампанія пакуль не знайшла распрацоўніка для iOS. Дакладныя тэрміны з'яўлення прыкладання ў адкрытым доступе пакуль не называюцца. Пры гэтым прэс-сакратар сацыяльнай сеткі Георгій Лабушкін адмовіўся даваць афіцыйны каментар з нагоды распрацоўкі новага фотапрыкладання.

Адзначаецца, што фотапрыкладанне сацыяльнай сеткі будзе нагадваць Instagram. Так, карыстальнікі змогуць накладваць на здымкі розныя фільтры і апрацоўваць іх пры дапамозе ўжо створанага сацсеткай фотарэдактара.

Старэйшы распрацоўшчык «Вконтакте» Алег Іларыёнаў заявіў, што новы сэрвіс будзе падобны і на фотапрыкладанне Facebook Camera, анансаванае яшчэ ў 2012 годзе. Пасля Facebook набыла сэрвіс Instagram і выдаліла Facebook Camera з крамы AppStore.

Як піша TJournal, аб планах «Вконтакте» запусціць асобны дадатак для фатаграфій упершыню стала вядома ў сярэдзіне жніўня. Тады пра гэта заявіў сам Іларыёнаў, выступаючы на мерапрыемстве Live Event 2014, якое праходзіла ў Санкт-Пецярбургу.

Іларыёнаў паведаміў, што ў сувязі з ростам колькасці мабільных карыстальнікаў сацсеткі «Вконтакте» плануе выпусціць шэраг самастойных прыкладанняў для музыкі, фатаграфій і перапіскі. Канкрэтных дэталяў і меркаванага часу выхаду будучых прыкладанняў праграміст тады раскрываць не стаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках