4 траўня 2024, Субота, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын перанёс аперацыю на ступні

7
Кім Чэн Ын перанёс аперацыю на ступні

Паўночнакарэйскі дыктатар, які гэтай восенню доўгі час не з'яўляўся на публіцы, перанёс аперацыю па выдаленні кісты са ступні.

Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва "Рэнхап", піша "Інтэрфакс".

Паводле звестак Нацыянальнага агенцтва выведкі Паўднёвай Карэі, на якое спасылаецца "Рэнхап", кіста ў назе Кім Чэн Ына была выяўленая яшчэ ў траўні. "У верасні або кастрычніку" замежныя медыкі прыбылі ў Пхеньян для правядзення аперацыі на назе.

У пачатку верасня лідар КНДР на шэсць тыдняў знік з поля зроку грамадскасці і СМІ, спарадзіўшы тым самым розныя чуткі аб цяжкім стане яго здароўя або аб магчымым палітычным крызісе. У сярэдзіне гэтага месяца ён зноў з’явіўся перад публікай з кіем у руцэ.

Як адзначае "Рэнхап", супрацоўнікі Нацыянальнага агенцтва выведкі выказалі здагадку, што праблемы з вагой у Кім Чэн Ына будуць абцяжарваць працэс аднаўлення пасля аперацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках