3 траўня 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік з Пінска: Буду абараняць сваіх суседзяў- «дармаедаў»

26
Прадпрымальнік з Пінска: Буду абараняць сваіх суседзяў- «дармаедаў»

У кожнага «хата з краю», пакуль дыктатура не пачынае залазіць у асабістае жыццё.

Такое меркаванне з нагоды «крэатыўных» прапаноў уладаў у дачыненьні да «дармаедаў» выказаў чытач charter97.org, прадпрымальнік з Пінска.

«Гэтую ідэю нясуць ідыёты. Я нармальна стаўлюся да «дармаедаў»: калі камусьці не хочацца працаваць, значыць, ім гэта не трэба. Сярод маіх знаёмых «утрыманцаў» - адсоткаў пяцьдзесят. Я думаю, што людзі будуць рэагаваць вельмі бурна. Усім пляваць, што робіць беларускі дыктатар, у большасці «хата з краю». Але калі дыктатура залазіць у асабістае жыццё чалавека, гэта для яе дрэнна скончыцца. Людзі пачакаюць пастановы ўладаў і далей будуць дзейнічаць з абставінаў, але я, напрыклад, упэўнены, што буду заступацца за сваіх суседзяў, калі да іх прыйдуць якія заўгодна правяраючыя», - кажа ён.

Нагадаем, чыноўнікі прыдумляюць усё больш вытанчаныя метады «вытрасання» грошай з утрыманцаў, якіх у краіне налічваецца каля 140 тысяч чалавек. Прапануюць іх саджаць, пазбавіць бясплатнай медыцыны і адукацыі, увесці падатак у памеры $1000 у год. Гэтыя новаўвядзенні закрануць усіх паўналетніх грамадзян Беларусі, якія не плацяць у казну на працягу паўгода.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках