4 траўня 2024, Субота, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Касціцын выкліканы ў зборную Беларусі

Андрэй Касціцын выкліканы ў зборную Беларусі

2 лістапада нацыянальная зборная Беларусі ў хакеі пачне свой першы ў гэтым сезоне вучэбна-трэніровачны збор.

Першыя тры дні каманда пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Уладзіміра Крыкунова будзе трэніравацца на «Менск-арэне», а 5-га лістапада вылеціць у Любляну, дзе возьме ўдзел у міжнародным турніры «Еўрачэленджа». Акрамя нашай каманды і гаспадароў, зборнай Славеніі, у турніры возьмуць удзел зборныя Аўстрыі і Японіі, піша «Трыбуна».

З выязным складам Уладзімір Крыкуноў вызначыцца пасля заканчэння менскага збору, а вось на яго галоўны трэнер запрасіў 33 гульцоў:

Брамнікі: Кевін Лаланд (ЦСКА), Аляксандр Барадуля (Юнацтва-Менск), Ігар Брыкун (Дынама-Менск), Максім Саманькоў (Нёман);

Абаронцы: Алег Місюль (ХК Разань), Ілля Казнадзей (Дынама-Менск), Павел Чарнавок, Іван Усенка, Раман Дастанка, Андрэй Караў (усе - Шахцёр), Аляксандр Яронаў (Гомель), Павел Казакевіч, Сяргей Шэлег (абодва – Юнацтва - Менск), Багдан Зазон (Дынама-Маладзечна);

Нападнікі: Аляксей Яфіменка (Сібір), Вячаслаў Андрушчанка (Нафтавік), Мікіта Осіпаў, Антон Елісеенка (абодва - Металург-Жлобін), Арцём Кіслы (Тарос), Арцём Волкаў, Анатоль Пратасеня, (абодва - Юнацтва-Менск), Станіслаў Лапачук (Дынама-Маладзечна), Андрэй Коласаў (Гомель), Аляксандр Усенка, Аляксандр Ляўко, Ігар Карабанаў, Раман Маліноўскі (усе - Шахцёр), Арцём Зямлянкін, Арцём Ляўша (абодва - Хімік-СКА), Павел Баярчук, Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка (усе - Нёман), Андрэй Касціцын (без клуба).

Расклад матчаў зборнай Беларусі на турніры «Еўрачэленджа»:

06.11 Аўстрыя - Беларусь (пачатак а 18:00 паводле беларускага часу);

07.11 Славенія - Беларусь (22:00);

08.11 Беларусь - Японія (16:30).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках