3 траўня 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны выйграў суд у Раскамнагляда

4
Навальны выйграў суд у Раскамнагляда

Люблінскі суд Масквы абавязаў Раскамнагляд паўторна разгледзець заяву апазіцыянера аб рэгістрацыі ягонага інфармацыйнага агенцтва.

Апальны палітык, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, падаў пазоў у суд у верасні, пасля трох месяцаў беспаспяховых спроб зарэгістраваць у Раскамнаглядзе "Інфармацыйнае агенцтва Аляксея Навальнага", паведамляе BBC.

"Быццам паводле закону мы ніяк не маглі прайграць гэты суд, але навіна "Навальны выйграў у расейскім судзе" выглядае ўсё роўна дзіка, - напісаў ён у сваім "Фэйсбуку". - Тым не менш. Толькі што выйгралі суд у Раскамнагляда з нагоды адмовы ў рэгістрацыі майго СМІ".

Навальны тлумачыць, што інфармагенцтва будзе працаваць у інтарэсах створанага ім "Фонду барацьбы з карупцыяй" - задаваць "нязручныя пытанні чыноўнікам, на якія яны павінны адказваць паводле закону аб СМІ".

"І вы не глядзіце на тое, што назва" Інфармацыйнае агенцтва Аляксея Навальнага "жудасна нагадвае назву "Адэская бублічная арцель "Маскоўскія абаранкі" - мы абавязкова зробім нешта вясёлае і карыснае з гэтага СМІ", - паабяцаў апазіцыянер.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках