28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі сенатар: ЗША дадуць Украіне зброю ў бліжэйшы час

15
Амерыканскі сенатар: ЗША дадуць Украіне зброю ў бліжэйшы час

Барак Абама можа даць зброю ўласным распараджэннем.

Пра гэта заявіў амерыканскі сенатар, чалец камітэта ўзбраенняў Джэймс Інгаф падчас брыфінгу ва ўкраінскім крызісным медыяцэнтры. Паводле ягоных слоў, 12 лістапада пачнецца сесія сената, на якім будзе разгледжанае гэтае пытанне, паведамляе "Украінская праўда".

Інгаф удакладніў, што прэзідэнт Барак Абама можа да таго даць гэтую зброю ўласным распараджэннем. "Калі прэзідэнт гэтага не зробіць да гэтага часу, то мы будзем рабіць усё, каб гэта адбылося", - дадаў ён.

Паводле ягоных слоў, гэты працэс можа заняць ад 4-5 дзён да двух з паловай тыдняў.

Інгаф таксама сказаў, што атрымаў ад міністра абароны ЗША пералік узбраення, якое плануецца даць Украіне, але адмовіўся паведаміць ягоны змест журналістам.

Ён удакладніў, што, паколькі гаворка ідзе пра абарончае ўзбраенне, для ягонай падачы Украіне не трэба прымаць ніякіх змен у заканадаўстве або праходзіць спецыяльныя працэдуры.

Таксама ён адзначыў, што ЗША не маюць намер прымаць удзел у ваенных дзеяннях ва Украіне. "Я не кажу, што ЗША будзе прыцягнутая да ваеннай дзейнасці. Я кажу пра падтрымку аднаго з наймацнейшых саюзнікаў - Украіны", - сказаў ён.

Інгаф таксама запэўніў, што ўсе палітсілы і галіны ўлады ЗША цяпер аб'яднаныя вакол неабходнасці дапамагчы Украіне і не дапусціць вяртання да савецкага мінулага.

Ён нагадаў, што неўзабаве ў ЗША адбудуцца выбары ў сенат, у выніку якіх, як чакае Інгаф, рэспубліканцы атрымаюць большасць, і палітыка гэтага органа, у прыватнасці - адносна Украіны - істотна зменіцца. "Вы ўбачыце, што рэспубліканцы больш арыентаваныя на нацбяспеку і абарону", - запэўніў сенатар.

Ён таксама заявіў, што ЗША цяпер лічаць Украіну адным з галоўных сваіх партнёраў і дадаў, што за 20 гадоў свайго знаходжання ў сенаце ніколі не бачыў такога цёплага прыёму, як той, якім сустрэлі прэзідэнта Пятра Парашэнку.

Як вядома, рашэнне аб выдзяленні Украіне зброі было ўнесенае ў сенат ЗША ў сярэдзіне верасня.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках