3 траўня 2024, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяздомны піяніст з Канады стаў зоркай інтэрнэту

14

Бяздомны, які жыве на вуліцах канадскага Эдмантана, пакарыў інтэрнэт-карыстальнікаў віртуознай ігрой на піяніна.

Мужчына па імені Раян асвоіў музычны інструмент самастойна, піша Lenta.ru.

Адпаведнае відэа размясціў у сетку 23 кастрычніка адзін з мінакоў - выпадковых слухачоў Райана. За пяць дзён ролік набраў звыш 275 тысяч праглядаў (на момант напісання навіны).

Мужчына распавёў, што з'яўляецца бяздомным цягам 30 гадоў. Ён падкрэсліў, што не браў урокаў ігры на піяніна, а вучыўся на слых і паводле натхнення. Канадзец не патлумачыў, што заахвоціла яго зацікавіцца мастацтвам.

Як часта Раян дае «канцэрты», не ўдакладняецца. Аднак вядома, што бяздомны размясціўся на плошчы Чэрчыл-сквер, дзе было ўстаноўленае вулічнае піяніна.

Карыстальнікі, якія паглядзелі відэа, пакінулі каментары да роліка, у якіх выказваюць надзею, што дзякуючы новаму таленту жыццё Райана наладзіцца. Інтэрнэт-карыстальнікі параілі канадцу ўладкавацца на працу музыкам у рэстаран або знайсці іншае практычнае прымяненне атрыманым навыкам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках