28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Украіны: У Раду праходзяць шэсць партый

15

Блок Парашэнкі і Народны фронт лідзіруюць на выбарах у парламент Украіны.

Адпаведную інфармацыю апублікавалі на табло інфармацыйна-аналітычнай сістэмы ЦВК Украіны «Выбары» пасля апрацоўкі 97,75% бюлетэняў.

Першае месца ў галасаванні паводле партыйных спісаў утрымлівае Народны фронт, які цяпер набраў 22,18% галасоў выбаршчыкаў, другім па-ранейшаму ідзе Блок Пятра Парашэнкі з 21,82%. Тройку лідэраў замыкае аб'яднанне Самадапамога з 11,01%.

У Апазіцыйнага блока - 9,35%, Радыкальнай партыі Ляшко - 7,44%, Бацькаўшчына - 5,69% галасоў.

Астатнія палітычныя сілы ў парламент не трапляюць: Свабода набірае 4,72%, КПУ - 3,85%, Грамадзянская пазіцыя - 3,11%, Моцная Украіна - 3,09%, Заступ - 2,65%, Правы сектар - 1,81%.

Горш за ўсё лічаць галасы ў Луганскай (падлічана толькі 78,03% бюлетэняў) і Данецкай (92,91% бюлетэняў) абласцях. У Закарпацкай, Кіраваградскай, Палтаўскай і Сумскай абласцях падлік галасоў па партыйных спісах завершаны.

«Лiга.нет» публікуе інфаграфіку, якая сведчыць аб прыблізнай раскладцы сілаў у новым парламенце Украіны. Дадзеныя падліку заснаваныя на аналізе вынікаў выбараў у прапарцыйнай частцы (93% апрацаваных пратаколаў) і цяперашняй сітуацыі ў мажарытарных акругах. Згодна з ім, Блок Парашэнкі праводзіць у Раду 131 дэпутата, Народны фронт - 83, Самадапамога - 34, Апазіцыйны блок - 29, Радыкальная партыя Алега Ляшко - 20.

***

У нядзелю 26 кастрычніка, адбыліся пазачарговыя выбары народных дэпутатаў у Вярхоўную Раду Украіны. На тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым (акругі 1-10) і Севастопаля (акругі 224, 225) яны не праводзіліся. Таксама не адбыліся выбары ў 9 акругах Данецкай (41-44, 51, 54-56, 61) і 6 акругах Луганскай (104, 105, 108-111) абласцей.

У выбарах бралі ўдзел 29 партый, якія вылучылі свае выбарчыя спісы, а таксама 3322 мажарытарныя кандыдаты, якія балатаваліся як ад палітычных сіл, так і ў парадку самавылучэння.

Вынікі выбараў Вярхоўнай Рады ЦВК плануе канчаткова падлічыць да 10 лістапада.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках