5 траўня 2024, Нядзеля, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула ў Данбас «Грады» і гаўбіцы

13
Расея перакінула ў Данбас «Грады» і гаўбіцы

Зафіксавана прыбыццё комплексу сродкаў аўтаматызацыі кіравання агнём артылерыі тыпу 1В12-3 «Машына-М».

Фіксуецца перагрупоўка расейска-тэрарыстычных войскаў. Дадатковыя падраздзяленні перакідваюцца ў раён н.п. Дэбальцава, Лісічанск, Шчасце.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

«У раён н.п. Вергулёўка (Перавальскі раён Луганскай вобласці) перакінутая расейская ротна тактычная група на БМП-2», - адзначае ён.

Тымчук заяўляе, што ў раёне н.п. Ольгінка, Дакучаеўск, Наватроіцк працягваецца засяроджванне ўдарнай тактычнай групы расейска-тэрарыстычных войскаў.

У яе склад цягам апошніх дзён прыбыло 4 РСЗА БМ-21 «Град» і да 2-х 6-гарматных батарэй гаўбіц Д-30. Зафіксавана прыбыццё комплексу сродкаў аўтаматызацыі кіравання агнём артылерыі тыпу 1В12-3 «Машына-М», а таксама расейскага мабільнага камандна-назіральнага пункта 1В126 «Капуснік-Б».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках