5 траўня 2024, Нядзеля, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паркоўка ў аэрапорце «Менск» стала самай дарогай у Еўропе?

19
Паркоўка ў аэрапорце «Менск» стала самай дарогай у Еўропе?

Новая сістэма павінна пачаць працу даслоўна на днях.

Гадзіна стаянкі аўтамабіля ў зоне прылёту або вылету будзе каштаваць 100 тысяч рублёў.

Але першыя 20 хвілін бясплатныя. Кожная наступная гадзіна таксама каштуе 100 тысяч. Сістэма працуе так: на ўездзе перад шлагбаўмам трэба націснуць на кнопку і забраць талончык са штрыхкодам і адзначаным часам заезду. На выездзе зноў ўстаўляеце талон у паркамат. Калі 20 хвілін яшчэ не прайшлі - шлагбаўм адкрываецца і можна выязджаць. Калі ж ваша машына знаходзілася ў аэрапорце хаця б 21 хвіліну, прыйдзецца заплаціць. Дарэчы, аўтамат бярэ толькі гатоўку, таму карткай разлічыцца не атрымаецца, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У прынцыпе, 20 хвілін цалкам хопіць, каб правесці пасажыра - заехаць на другі ўзровень, прыпаркавацца, выгрузіць валізкі, развітацца, сесці ў машыну і з'ехаць з эстакады.

Але як быць тым, хто прыехаў у аэрапорт сустракаць пасажыраў? Бо самалёты часта затрымліваюцца, могуць быць у чарзе на пашпартны або мытны кантроль, багаж можа згубіцца - часам чакаць пасажыра ў тэрмінале даводзіцца і даўжэй! Тут ёсць некалькі варыянтаў:

Самы дарагі варыянт - проста прыехаць у зону прылёту і цярпліва чакаць пасажыра. Калі ён не выйдзе адразу, кожная гадзіна чакання абыйдзецца ў 100 тысяч рублёў.

Паехаць на адну з асноўных стаянак на тэрыторыі. Справа ад аэравакзала размешчаная вялікая ахоўная стаянка на 1180 месцаў. Кошты тут больш гуманныя: першыя 30 хвілін - бясплатна, гадзіна - 15 тысяч. Злева ад будынка аэравакзала ёсць стаянка меншая, на 600 месцаў. Яна не ахоўваецца і бясплатная. Сустрэць пасажыра, які прыляцеў, можна пешшу (прыкладна 500 метраў ад сярэдзіны парковак да гейта №3). Альбо з пасажырам можна дамовіцца, што, калі той пройдзе ўсе працэдуры і выйдзе з дзвярэй тэрмінала, ён паведаміць пра гэта праз тэлефон. Менавіта тады можна смела заязджаць у зону прылёту і забіраць пасажыра - 20 хвілін для гэтага будзе дастаткова.

Цалкам бясплатны, але самы складаны варыянт: не радзей аднаго разу ў 20 хвілін выязджаць з зоны прылёту і вылету, гэта значыць, папросту кажучы, наварочваць кругі вакол прывакзальнай плошчы.

А ЯК У ІХ

Гадзіна стаянкі - ад 0,5 да 4 еўра

Такім чынам, у пераліку на еўра гадзіна стаянкі ля брамак менскага аэрапорта каштуе 7,5 еўра. Паглядзім, колькі каштуе аналагічная паркоўка ў нашых суседзяў.

Гадзіна стаянкі на бліжэйшай да тэрміналаў аэрапорта Вільні кароткатэрміновай паркоўцы каштуе 6 літ (1,7 еўра). Першыя 15 хвілін - бясплатныя.

Стаянка перад тэрміналамі «B» і «C» маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева» каштуе 200 рублёў у гадзіну (4 еўра). Першыя 10 хвілін бясплатныя.

Кароткатэрміновыя паркоўка ў маскоўскім «Дамадзедава» каштуе 100-150 рублёў у гадзіну (2-3 еўра). Тарыфікацыя розная: дзесьці трэба плаціць адразу за гадзіну, дзесьці час лічыцца 15-хвіліннымі кавалачкамі.

У аэрапорце Варшавы перад тэрміналамі паркавацца забаронена - можна зрабіць толькі кароткачасовы прыпынак для высадкі-пасадкі пасажыраў і выгрузкі-загрузкі багажу. Гадзіна стаянкі на кароткатэрміновым шматузроўневым паркінгу каштуе 8 злотых (2 еўра).

Паўгадзіны стаянкі на кароткатэрміновым паркінгу аэрапорта Рыгі каштуе 1,5 еўра.

Гадзіна паркоўкі на прывакзальных плошчах тэрміналаў аэрапорта ў Кіеве каштуе 10-15 грыўняў (0,5-08 еўра).

Гадзіна кароткачасовай паркоўкі ў праскім аэрапорце каштуе 50 крон (1,7 еўра).

Стаянка перад тэрміналам ў аэрапорце Браціславы каштуе 4 еўра ў гадзіну (першыя 15 хвілін бясплатныя).

Столькі ж каштуе гадзіна стаянкі на ўсіх паркоўках аэрапорта Гановера (акрамя vip-стаянкі). За дзве гадзіны возьмуць 6 еўра. Першыя паўгадзіны - бясплатныя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках