5 траўня 2024, Нядзеля, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваны Алчэўск прыбылі восем машын «Ашчадбанка Расеі» з грашыма

11
У акупаваны Алчэўск прыбылі восем машын «Ашчадбанка Расеі» з грашыма

Са слоў відавочцаў, з аўтамабіляў выгружалі светла-зялёныя сумкі з гатоўкай.

У Алчэўск Луганскай вобласці прыбылі 8 машын з лагатыпамі «Ашчадбанка Расеі», як мяркуецца, з грашыма.

Аб гэтым карэспандэнту УНИАН паведаміў кіраўнік грамадскай арганізацыі Грамадзянская ініцыятыва «Права справа» Зміцер Снегіроў. З ягоных слоў, гэтую інфармацыю яму далі крыніцы, блізкія да тэрарыстычнай арганізацыі «Луганская народная рэспубліка», а таксама мясцовыя жыхары, сябры ягонай грамадскай арганізацыі.

«Учора, 2 кастрычніка, у Алчэўск прыехалі 8 інкасатарскіх машын «Ніва» з лагатыпам «Ашчадбанк Расеі». Іх разгружалі казакі з так званай «Казацкай нацыянальнай гвардыі». Выгружалі з аўтамабіляў светла-зялёныя сумкі з гатоўкай», - распавёў Снегіроў.

Архіўнае фота Reuters

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках