5 траўня 2024, Нядзеля, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кортні Лаў упершыню праспявае ў оперы

3
Кортні Лаў упершыню праспявае ў оперы

Кортні Лаў праспявае ў поп-оперы «Хлопчык з Канзаскага хору» ў рамках нью-ёркскага тэатральнага фестывалю Prototype: Opera/Theater/Now.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на The Guardian.

Са словаў экс-вакалісткі Hole, опера кампазітара Тода Алманда і пастаноўшчыка Кевіна Ньюберы будзе ёй выклікам да самой сабе - раней яна ніколі бралася за оперныя праекты. «Цяпер я ўвесь час слухаю гэтую музыку», - падзялілася Лаў.

Як паведамляюць арганізатары фестывалю, «Хлопчык з Канзаскага хору» - гэта «тэатралізаваны канцэптуальны альбом пра каханне, якое зазнала выпрабаванне лёсам». «Я называю сваю працу операй таму, што яна складаецца з групы партый, якія складваюцца ў гісторыю», - тлумачыць Алманд. З ягоных слоў, на стварэнне оперы яго натхніла грэцкая міфалогія, выпуск навін і голас Лаў.

Фота: Samir Hussein/Redferns via Getty Images

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках