5 траўня 2024, Нядзеля, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Тэмпы дэвальвацыі вырастуць як мінімум удвая

5
Багданкевіч: Тэмпы дэвальвацыі вырастуць як мінімум удвая

Без замежных запазычанняў утрымаць дэвальвацыю ў 15-адсоткам калідоры будзе немагчыма.

Нацыянальны банк Беларусі хацеў бы захаваць тэмпы дэвальвацыі беларускага рубля ў 2015 годзе на цяперашнім узроўні. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, размаўляючы з журналістамі 2 кастрычніка ў кулуарах сесіі беларускага «парламента».

Тарас Надольны паведаміў, што цяпер Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год «знаходзяцца на фінальнай стадыі зацвярджэння». Яны фармуюцца, зыходзячы з здагадкі, што «тэндэнцыі паслаблення беларускага рубля будуць такія ж, як і ў 2014 годзе».

«Інфляцыя паводле вынікаў 2014 года складзе пад 20%, такім чынам, і дэвальвацыя павінна быць вышэйшай. Нацыянальны банк, на жаль, звяртае ўвагу толькі на збалансаванасць замежнагандлёвых аперацый, трэба ж ўлічваць плацежны баланс наогул, а ён у нас вельмі адмоўны», - заявіў у інтэрв'ю БелаПАН экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.

«Тэндэнцыі на замежным валютным рынку негатыўныя, - канстатуе былы кіраўнік Нацбанка. - Сітуацыя ў расейскай эканоміцы будзе пагаршацца. Дэвальваваць беларускі рубель большымі тэмпамі, чым плануюць нашы ўлады, трэба хаця б дзеля рэнтабельнасці замежнага гандлю.

Збольшага, тэмпы дэвальвацыі павінны быць трошкі большымі, чым тэмпы абясцэньвання расейскага рубля. Стрымліваць іх можна, аднак гэта не пойдзе на карысць эканамічнаму росту. Увогуле, без замежных запазычанняў утрымаць дэвальвацыю ў 15-адсоткам калідоры будзе немагчыма, яе тэмпы вырастуць як мінімум удвая, да 30%».

Нагадаем, У 2014 годзе беларускі рубель дэвальваваўся пад чулым кіраўніцтвам фінансавых уладаў у сярэднім на 1,25% у месяц: з 1 студзеня да 30 верасня афіцыйны курс даляра вырас на 11,25% (з 9510 да 10580 рублёў).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках