5 траўня 2024, Нядзеля, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ пачала ствараць карту канцлагераў і пахаванняў у Данбасе

3

Служба бяспекі пачала ствараць карту злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых тэрарыстамі на тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей.

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве журналістам была прэзентаваная карта з першаснымі звесткамі пра такія злачынствы ў перыяд з 14 красавіка да 1 кастрычніка, паведамляе прэс-служба СБУ.

На карту нанесеныя 26 месцаў знаходжання турмаў і канцлагераў тэрарыстаў; месцы катаванняў, расстрэлаў, масавых пахаванняў мірных жыхароў, якія былі расстраляныя пасля прысудаў так званых "троек", сфармаваных верхаводамі баевікоў.

Таксама на карту нанесеныя выяўленыя месцы масавых пахаванняў украінскіх вайскоўцаў.

Са слоў прадстаўніка кіраўніка СБУ Маркіяна Лубкіўскага, інфармацыя аб злачынствах супраць чалавечнасці паступае ў СБУ і іншыя праваахоўныя органы з трох крыніц: сведчанні мясцовых жыхароў, паказанні на допытах затрыманых баевікоў, касмічныя здымкі, якія пацвярджаюць усе звесткі, якія праваахоўнікі атрымліваюць ад пералічаных крыніц.

Як адзначыў Лубкіўскі, паводле інфармацыі контрвыведкі, тэрарысты на захопленых усходніх тэрыторыях Украіны адразу "ўвялі фашысцкія, эсэсаўскую метады дзейнасці".

Лубкіўскі дадаў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, у палоне тэрарыстаў знаходзяцца больш за 1,5 тысяч чалавек, але калі казаць пра колькасць загінулых, то размова можа ісці на сотні, паколькі яшчэ не ўсе месцы пахаванняў выяўленыя і даследаваныя.

Як паведамляюць у СБУ, выяўлена 25 месцаў пахаванняў вайскоўцаў ВСУ, а верагодная колькасць пахаваных у іх целаў можа дасягаць 160-ці. Са слоў Лубкіўскага, СБУ заклікае ўсіх, хто мае інфармацыю аб учыненні злачынстваў на ўсходзе Украіны тэрарыстамі, звяртацца на кругласутачную гарачую лінію СБУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках