5 траўня 2024, Нядзеля, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Мы ўспрымаем Лукашэнку як хаўрусніка Масквы

34
Дзмітрый Тымчук: Мы ўспрымаем Лукашэнку як хаўрусніка Масквы

У Беларусі працягваюць знаходзіцца расейскія войскі.

Так мяркуе кіраўнік цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю каналу «Еўраньюс» заявіў, што гатовы аказаць міратворчую дапамогу ў развязанні расейска-ўкраінскага канфлікту, паведамляе «Радыё Свабода».

«Беларусь - сябра АДКБ, кішэннага вайсковага блока Крамля, у рамках якога ўсе ініцыятывы каардынуюцца з Масквы. Для нас наогул доўгі час было праблемай зразумець, ці будзе Беларусь плацдармам для наступу расейскіх войскаў на Украіну, калі вясной бачылі канцэнтрацыю расейскіх войскаў ля межаў на тэрыторыі Беларусі. Таму мы ўспрымаем Беларусь як хаўрусніка Масквы, а не як нейтральную трэцюю старану. Зразумела, што ў такіх умовах Беларусь не можа праводзіць міратворчую аперацыю», - мяркуе вайсковы аналітык.

Магчымасць правядзення міратворчай аперацыі можа ўзнікнуць толькі пры выдачы адпаведнага мандата Радай бяспекі ААН. Дзмітрый Тымчук кажа, што такі мандат не будзе выдадзены ніякай краіне:

«Расея, як пастаянны чалец Рады бяспекі ААН, мае права вета на ўсякія пастановы гэтай структуры. І, вядома, яна будзе блакаваць усякія спробы правядзення міратворчай аперацыі не яе сіламі. З іншага боку, калі Расея дамовіцца з Лукашэнкам і будзе вылучаць Беларусь у якасці міратворца, то Украіна на гэта не пагодзіцца, бо аперацыя будзе ў інтарэсах Расеі».

Экспэрт адзначыў, што ёсць іншы варыянт правядзення міратворчай аперацыі ва Украіне - у рамках АДКБ.

«У статуце АДКБ прадугледжваецца такая магчымасць. Але там пазначана, што краіны - чальцы АДКБ праводзяць міратворчыя аперацыі толькі на тэрыторыі адзін аднаго, а на тэрыторыі краін - не чальцоў АДКБ могуць праводзіць толькі ў выпадку перадачы АДКБ мандата Рады бяспекі ААН. Выходзіць, кола замыкаецца, бо такі мандат не будзе выдадзены», - адзначыў аналітык.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках