5 траўня 2024, Нядзеля, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава і ўкраінец Кільчыцкі перамаглі ў гонках ЧБ у біятлоне

4
Домрачава і ўкраінец Кільчыцкі перамаглі ў гонках ЧБ у біятлоне

У жаночай гонцы Дар'і Домрачавай ідэальна ўдалася стральба.

Трохразовая чэмпіёнка сочынскай Алімпіяды-2014 Дар'я Домрачава і ўкраінскі спартовец Віталь Кільчыцкі сёння сталі пераможцамі заключных гонак з мас-старту, якія праводзіліся падчас адкрытага чэмпіянату Беларусі ў летнім біятлоне, паведамляе БелТА.

У жаночай гонцы Дар'і Домрачавай ідэальна ўдалася стральба. Не дапусціўшы ніводнага промаху на чатырох агнявых рубяжах, яна першынствавала з вынікам 36 хв 07 сек. Такім чынам, тытулаваная спартоўка перамагла ва ўсіх асабістых гонках, якія праводзіліся на чэмпіянаце. Яна таксама стала лепшай у спрынце і пераследу. Срэбны прызёр жаночага мас-старту ўкраінка Вольга Абрамава пры трох промахах саступіла пераможцы 2 хв 8,2 сек. Беларуска Анастасія Дубарэзава, якая стартавала трэцяй, пры візітах на стрэльбішчы не закрыла дзве мішэні і саступіла калезе ў нацыянальнай камандзе 2 хв 22,3 сек.

Трэці раз запар увесь п'едэстал у мужчынскім відзе праграмы занялі ўкраінцы. У гонцы з масавым стартам перамог Віталь Кільчыцкі (вынік - 38 хв 39,3 сек ; 2 пудлы). Перамогу ён літаральна вырваў на апошніх метрах дыстанцыі ў суайчыннікаў. Сяргей Сяднёў, які заняў другое месца, саступіў 0,5 сек. (1 пудла). Трэці прызёр Сяргей Сямёнаў саступіў пераможцу 0,8 сек. (3). Лепшым з беларусаў быў Юрый Лядаў (5-е месца; 6,9 сек.; 3 пудлы). Трыумфатар мужчынскага мас-старту, як і Дар'я Домрачава, здабыў тры медалі на адкрытым чэмпіянаце Беларусі ў летнім біятлоне. Сённяшняе золата ў сваю калекцыю ён дадаў да ўзнагароды аналагічнай годнасці, здабытай у спрынце, а таксама да бронзы ў гонцы пераследу.

Разам з беларускімі і ўкраінскімі спартоўцамі ў рэканструяваным спарткомплексе "Раўбічы" спаборнічалі прадстаўнікі Расеі і Літвы. Для ўсіх страляючых лыжнікаў гэты старт стаў адным з падрыхтоўчых этапаў да чарговага зімовага сезона. Біятлонная эліта адкрые яго на першым этапе Кубка свету, які пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе з 29 лістапада да 7 снежня. Першы этап Кубка ІБУ сезона 2014/15 будзе праведзены ў нарвежскім Бейтастолене з 28 да 30 лістапада. Спартоўцы беларускай каманды неўзабаве адправяцца на збор у Фінляндыю, дзе будуць трэніравацца на снезе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках