5 траўня 2024, Нядзеля, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прадпрымальнікаў канфіскоўваюць «шэрую» бытавую тэхніку

11
У прадпрымальнікаў канфіскоўваюць «шэрую» бытавую тэхніку

Канфіскаваная ў Гомелі «шэрая» складанабытавая тэхніка на Br1,12 млрд накіраваная ў даход дзяржавы.

Як паведамілі charter97.org у прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі, працаўнікі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці ў снежні 2013 года падчас рэйдавых мерапрыемстваў выявілі факты невыканання парадку правядзення рознічнага гандлю складанабытавой тэхнікай.

Устаноўлена, што ў гомельскай краме складанабытавой тэхнікі адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця (паступлення) 188 адзінак тавараў на суму Br1,12 млрд. Сярод такіх тавараў былі тэлевізары, халадзільнікі, пральныя машыны, кухонныя пліты, ноўтбукі і іншыя прадметы.

Паводле выяўленых фактаў УДФР КДК Гомельскай вобласці быў складзены пратакол у справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, адказнасць за якое прадугледжаная часткай 4 артыкула 12.17 КаАП. Складанабытавая тэхніка была канфіскаваная, на яе накладзены арышт.

У канцы снежня мінулага года абласны гаспадарчы суд вынес пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання на суб'ект гаспадарання, згодна з якім ён быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь з канфіскацыяй 188 адзінак тавару ў даход дзяржавы.

Прадавец складанабытавой тэхнікі, не пагадзіўшыся з пастановай суда, неаднаразова абскарджваў гэтую пастанову. Аднак і Вярхоўны суд пакінуў скаргу без задавальнення. У выніку ў верасні гэтага года ўся канфіскаваная складанабытавая тэхніка накіраваная ў даход дзяржавы і перададзеная на рэалізацыю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках