5 траўня 2024, Нядзеля, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія танкі ў Латвіі размесцяць за 200 км ад мяжы з Расеяй (Фота, відэа)

17

Амерыканскія танкі і бронетэхніка праехаліся па цэнтры Рыгі. Мяркуецца, што іх размесцяць за 200 км ад мяжы з Расеяй.

Эшалоны з амерыканскімі танкамі і бронетэхнікай, якія прыбылі ў Латвію, былі заўважаныя 3 кастрычніка ў цэнтры Рыгі і на станцыі Елгава, паведамляе Delfi, падмацоўваючы гэтыя звесткі фотаздымкамі.

1 кастрычніка ў порт Вентспілс прыбыло судна, даставілі ў Латвію пяць танкаў Abrams, 12 бронемашын пяхоты Bradley і іншую вайсковую тэхніку. У пятніцу яна павінна прыбыць на базу Адажы, дзе запланаваны супольныя вучэнні дэсантнікаў з 173 пяхотнай брыгады войска ЗША, стала раскватэраванай у Італіі з латвійскімі жаўнерамі.

"Бронетэхніка павінна ўзмацніць атрад амерыканскага спецназа колькасцю блізу 600 чалавек, якія размешчаныя на палігоне Адажы", - распавёў латвійскі палітолаг Аляксандр Гапоненка.

Ён адзначыў, што гэты палігон размешчаны на адлегласці менш за 200 кіламетраў ад мяжы з Расеяй.

Рада бяспекі Расеі яшчэ ў пачатку верасня заяўляў аб планах ЗША перакінуць цяжкае ўзбраенне "да межаў РФ".

1 кастрычнік агенцтва Reuters паведаміла, што бліжэйшыя тры тыдні ў трох краінах Балтыі і ў Польшчы будзе разгорнутае Бранятанкавае падраздзяленне Ironhorse (Жалезны конь), у якое будуць уваходзіць блізу 700 жаўнераў і дваццаці танкаў M1A1 Abrams, а таксама БМП Bradley і баявыя браняваныя машыны Stryker.

Улічваючы ўзровень узбраення, гэта будзе адзін з самых грозных вайсковых кантынгентаў, якія адпраўляюцца на тэрыторыю былога Савецкага Саюза. Акрамя таго, са слоў амерыканскіх вайскоўцаў, гэта першы выпадак з канца халоднай вайны, калі ў Еўропу даводзіцца адпраўляць бронетэхніку.

Пры гэтым у ЗША прызнаюць, што робяць усё гэта з мэтай зрабіць большае ўражанне на Маскву. Перакідка амерыканскіх вайскоўцаў і цяжкай тэхнікі павінна пераканаць Крэмль у тым, што ўсялякае ўмяшанне ў справы Літвы, Латвіі і Эстоніі прычыніцца да супрацьстаяння з NATO, адзначала Reuters.

Акрамя таго, партнёры хочуць супакоіць прыбалтыйскі рэгіён: як вядома, там вельмі занепакоеныя "рэзкім ростам колькасці правакацый" з выкарыстаннем расейскіх вайсковых самалётаў.

Раней розныя экспэрты неаднаразова сцвярджалі, што Пуцін, "дасягнуўшы поспеху на ўсходзе Украіны", можа "узяцца" за Балтыку.

Фота: Gatis Diezins/Latvijas armija/Flickr

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках