Фотафакт: Заўзятары ХК «Дынама-Менск» адсвяткавалі Дзень усіх Святых
2- 30.10.2014, 9:05
- 6,539
Прыхільнікі менскага «Дынама» прыбраліся на матч з расейскім «Адміралам» у касцюмы нячысцікаў.
На гульню зуброў прыйшоў паглядзець нават «мёртвы» заўзятар, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Нагадаем, 29 кастрычніка, каманда Любаміра Паковіча выйграла дома ў «Адмірала» (Уладзівасток) - 1:0 (0:0, 0:0, 1:0). Менскае «Дынама» атрымала пятую перамогу ў чэмпіянаце КХЛ.