Барыс Нямцоў: Хлусня Лаўрова дорага абыдзецца расейскаму народу
9- 30.10.2014, 10:59
- 24,952
Наперадзе - новыя санкцыі і далейшы абвал рубля.
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.
«Наперадзе новыя санкцыі і далейшае крушэнне рубля. Прычына беспардоннае парушэнне Пуціным і Лаўровым Менскіх дамоўленасцей, пад якімі стаіць подпіс прадстаўніка Пуціна па прозвішчы Зурабаў.
У інтэрв'ю Лаўрова «Известиям» чытаем:
- Масква прызнае вынікі гэтых выбараў? (маюцца на ўвазе выбары 2 лістапада ў ДНР і ЛНР)
- Мы мяркуем, што гэта адзін з найважнейшых напрамкаў Менскіх дамоўленасцей. Чакаем, што выбары адбудуцца як дамаўляліся, і мы, вядома, прызнаем іх вынікі. Канец цытаты.
Лаўроў нахабна хлусіць. Ніякія выбары 2-га лістапада менскімі дамоўленасцямі не прадугледжаныя. Перад Вамі тэкст Менскага пагаднення. Чытайце пункт 3 і п. 9. Выбары павінны прайсці ў адпаведнасці з Законам Украіны. Гэты Закон прыняты Радай і па ім выбары прызначаныя на 7 снежня.
Аднак, у парушэнне Менскіх пагадненняў Пуцін і Лаўроў са сваімі марыянеткамі з ДНР і ЛНР пастанавілі правесці выбары паводле сваіх правілаў.
Вынік-новыя санкцыі, дэвальвацыя, уцёкі капіталу і абвастрэнне становішча на Усходзе Украіны.
Хлусня Лаўрова дорага абыдзецца рускаму народу», - напісаў ён.