«Белнафтахім» скардзіцца на страты праз абвал расейскага рубля
15- 30.10.2014, 11:58
- 14,122
У канцэрне «Белнафтахім» адзначаюць складаныя ўмовы для экспарту нафтахімічнай прадукцыі.
«Негатыўны ўплыў на вынікі замежнага гандлю канцэрна зрабілі рэзкае зніжэнне нафтавых катыровак, падзенне курсу расейскага рубля і неспрыяльная кан'юнктура на сусветных рынках асноўных тавараў галіны», - адзначалася на пасяджэнні савета ўстановы.
Адзначаецца найбольш значнае зніжэнне попыту і коштаў шын, лакафарбавых матэрыялаў, угнаенняў, поліэтылентэрэфталатаў.
Складскія запасы складаюць 20,2% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, паведамляе БелаПАН.