2 траўня 2024, Чацвер, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты ў Буркіна-Фасо абвясцілі аб пачатку «чорнай вясны»

7
Дэманстранты ў Буркіна-Фасо абвясцілі аб пачатку «чорнай вясны»

Захоплены будынак парламента.

Сотні пратэстуючых у сталіцы Буркіна-Фасо Уагадугу, якія выступаюць супраць падаўжэння прэзідэнцкага тэрміну кіраўніка дзяржавы Блэза Кампаарэ (Blaise Compaore), захапілі будынак парламента краіны і абвясцілі аб пачатку «чорнай вясны», паведамляе Agence France-Presse.

Паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў слезацечны газ, каб паспрабаваць прадухіліць беспарадкі, некалькі ўдзельнікаў мітынгу былі арыштаваныя. Аднак паўтары тысячы пратэстуючых прарвалі паліцэйскі кардон і ўварваліся ў будынак парламента. Падчас ператрусаў у яго памяшканнях яны пачалі паліць дакументы і красці камп'ютэрнае абсталяванне. Тыя, што засталіся на вуліцах падпальвалі аўтамабілі, якія стаяць побач, піша Lenta.ru.

«30 кастрычніка ў Буркіна-Фасо аб'яўляецца «чорная вясна», паводле аналогіі з «арабскай вясной», - заявіў прадстаўнік пратэстнага руху Эміль Паргі Пар (Emile Pargui Pare).

Як паведамляе Reuters, дэманстранты таксама захапілі будынак дзяржаўнага тэлебачання Буркіна-Фасо, тэлеканалы спынілі вяшчанне.

Масавыя выступленні ў Уагадугу пачаліся 28 кастрычніка. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць падаўжэння прэзідэнцкага тэрміну Кампаарэ, які прыйшоў да ўлады ў 1987 годзе ў выніку ваеннага перавароту.

Паводле Канстытуцыі краіны, перавыбранне дзеючага кіраўніка дзяржавы дапускаецца толькі адзін раз. У той жа час у Кампаарэ, які афіцыйна быў абраны кіраўніком Буркіна-Фасо ў 1991 годзе, падыходзіць да канца другі пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін, а да гэтага ён на працягу двух сямігадовых тэрмінаў выконваў абавязкі прэзідэнта.

30 кастрычніка парламент краіны павінен быў разгледзець папраўкі да Канстытуцыі, якія дазволяць дзеючаму прэзідэнту зноў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Фота: Issouf Sanogo/AFP

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках