ЗША звярнуліся да Польшчы з запытам аб арышце рэжысёра Рамана Паланскі
12- 30.10.2014, 15:55
- 13,221
Аналагічны запыт аб арышце і наступнай экстрадыцыі кінарэжысёра польская пракуратура ўжо разглядала ў 2010 годзе.
Аднак тады ў Польшчы пастанавілі, што, згодна з мясцовым заканадаўствам, скончыўся тэрмін даўнасці выстаўленага рэжысёру злачынства, паведамляе govoritmoskva.ru.
Паланскі прыбыў у Варшаву на гэтым тыдні з нагоды адкрыцця Музея гісторыі польскіх габрэяў.
80-гадовага рэжысёра абвінавачваюць у сэксуальнай сувязі з 13-гадовай дзяўчынкай. Суд у Лос-Анджэлесе завочна прызнаў яго вінаватым у спакушэнні непаўналетняй. Падзеі належаць да 1977 года.