25 красавiка 2024, Чацвер, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна замяніла рэверсам 60% расейскага газу

14
Украіна замяніла рэверсам 60% расейскага газу

Аб'ёмы рэверсных паставак газу з Славаччыны цяпер павялічаныя максімальна.

Украіна замяніла 60% паставак расейскага газу рэверсам паліва з краін Еўразвяза. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк, піша УНН.

З ягоных слоў, аб'ёмы рэверсных паставак газу са Славаччыны цяпер павялічаныя максімальна. "Мы цяпер максімальна павялічылі аб'ёмы рэверсных паставак газу з Славаччыны і, фактычна, выключна дзякуючы рэверсу Украіна цяпер выжывае і ацяпляецца... Мы замянілі 60% прыроднага газу, які мы раней куплялі ў РФ, на прыродны газ, які мы цяпер купляем у ЕЗ", - адзначыў Яцэнюк.

Раней Яцэнюк заявіў, што ў IV квартале гэтага года Украіна будзе купляць расейскі газ па 378 даляраў за тысячу кубаметраў, а ў I квартале наступнага года - па 365 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках