4 траўня 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных у Менску пройдуць апошнія сельгазкірмашы

3
На выходных у Менску пройдуць апошнія сельгазкірмашы

Гандаль недарагой сельскагаспадарчай прадукцыяй на агульнагарадскіх і раённых кірмашах выходнага дня не спыняўся.

У першыя лістападаўскія выходныя гандлёвы марафон з шырокай рэалізацыяй гародніны, садавіны, рыбы і іншых тавараў завершыцца, піша «Інтэрфакс».

Апошні шанец зрабіць выбар з шырокай прапановы ад вытворцаў і гандлю, у менчукоў будзе 1 і 2 лістапада. Як паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкама, рэспубліканскі сельскагаспадарчы кірмаш, на ўжо існую традыцыю сёлета, адбудзецца ля шматфункцыянальнага комплексу «Чыжоўка-Арэна» па вуліцы Ташкенцкай у суботу і нядзелю з 09.00 да 16.00. У ім будуць удзельнічаць прадпрыемствы-вытворцы, фермерскія гаспадаркі, арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Магілёўскай вобласці. Будзе забяспечаны продаж шырокага асартыменту свежай садавіны і агародніны ўраджаю 2014 года, кансерваванай прадукцыі, малочнай прадукцыі, мяса, каўбасных вырабаў і мёду.

Разам з рэалізацыяй плодаагародніннай прадукцыі будзе арганізаваны спецыялізаваны рыбны кірмаш, дзе рыбаводныя гаспадаркі прэзентуюць свежую сажалкавую рыбу і прадукцыю яе перапрацоўкі, азёрна-рачную рыбу, юшку.

На кірмашы таксама будуць працаваць гандлёвыя лавы з таварамі лёгкай прамысловасці, на якія будуць зніжкі.

Акрамя таго, у суботу ва ўсіх раёнах Менска, а ў нядзелю - у трох з дзевяці раёнаў пройдуць «рэгіянальныя» сельскагаспадарчыя кірмашы.

1 лістапада

Заводскі раён - вул. Ташкентская, 19 (у МКСРК «Чыжоўка-арэна»), з 09.00 да 16.00.

Ленінскі раён - скрыжаванне праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава, з 10.00 да 16.00.

Маскоўскі раён - вул. Любімава, 26, з 10.00 да 16.00.

Кастрычніцкі раён - вул. Чкалава, 38/2 (каля гандлёвага цэнтра «Аэрадромны»), з 10.00 да 16.00.

Партызанскі раён - бульвар Трактарабудаўнікоў, з 09.00 да 16.00.

Першамайскі раён - вул. Герояў 120-й дывізіі, 15 (каля Гарнізоннага дома афіцэраў), з 10.00 да 16.00.

Савецкі раён - плошча Бангалор (у парку Дружбы народаў), з 09.00 да 15.00.

Фрунзенскі раён - вул. Лабанкі, 94 (каля ГЦ «Максімус»), з 10.00 да 16.00.

Цэнтральны раён - вул. Кахоўская, 31 (каля кінатэатра «Кіеў»), з 10.00 да 16.00.

2 лістапада

Заводскі раён - вул. Ташкентская, 19 (у МКСРК «Чыжоўка-арэна»), з 09.00 да 16.00.

Кастрычніцкі раён - вул. Барамзіной, 10а, з 10.00 да 16.00.

Цэнтральны раён - вул. Кахоўская, 31 (каля кінатэатра «Кіеў»), з 10.00 да 16.00.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках