23 красавiка 2024, aўторак, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» абвясціла пра рэбрэндынг

17

Кіраўніцтва і супрацоўнікі «Белавія» з цікавасцю ўспрынялі праект рэбрэндынгу, прапанаваны дызайнерам Іллём Андрэевым.

У чэрвені 2014 авіякампанія «Белавія» і карпарацыя Boeing падпісалі пагадненне аб першай куплі трох новых самалётаў Boeing 737-800 Next-Generation з завода-вытворцы. Чакаецца, што гэтыя самалёты папоўняць флот авіякампаніі на год раней дамоўнага тэрміну - у пачатку 2016 года. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў авіякампаніі.

Boeing прапанаваў дадатковую опцыю - аказаць садзейнічанне ў правядзенні рэбрэндынгу «Белавія». Гэта ўнікальная прапанова зацікавіла кіраўніцтва беларускага авіяперавозчыка: з чэрвеня 2014 года спецыялісты авіякампаніі вядуць працу ў падрыхтоўцы да рэбрэндынгу ў цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі Boeing.

Кіраўніцтва і супрацоўнікі авіякампаніі з цікавасцю ўспрынялі праект рэбрэндынгу «Белавія», прапанаваны ў інтэрнэце беларускім дызайнерам Іллём Андрэевым. «Белавія» азнаёміла спецыялістаў Boeing з гэтым праектам. У выніку гэтага была прынятая пастанова запрасіць Іллю да ўдзелу ў сустрэчы рабочай групы авіякампаніі са спецыялістамі Boeing, якая пройдзе ў Менску 19-20 лістапада.

«Пытанне пра рэбрэндынг у нас падымаецца ўжо некалькі гадоў. Яшчэ ніколі мы не былі так блізка да рэалізацыі праекта. Дзякуем нашым партнёрам за прапанову. Мы вельмі цэнім дапамогу Boeing у гэтым пытанні і спадзяемся, што ў нас атрымаецца ўсё рэалізаваць, тым больш рэальная праца ўжо ідзе поўным ходам», - падзяліўся генеральны дырэктар ААТ «Авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках