26 красавiка 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк скасаваў тарыфы на інкасацыю

3
Нацбанк скасаваў тарыфы на інкасацыю

Тарыфы на эквайрынг і інкасацыю, якія выклікалі буру абурэння з боку бізнэс-супольнасці, скасаваныя.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

«Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2014 №672 прынятая пастанова аб скасаванні пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2014 № 599 «Аб плаце за правядзенне асобных банкаўскіх аперацый». Гэтая пастанова ўваходзіць ў дзеянне з моманту яе прыняцця», - гаворыцца ў паведамленні.

Пастанова №599 было прынятая ў мэтах стымулявання безнаяўных разлікаў, аднак рэкамендаваныя Нацбанкам тарыфы на інкасацыю і эквайрынг не спадабаліся бізнэс-супольнасцям.

Напярэдадні кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова паабяцала, што да канца месяца рэгулятар перагледзіць сваю пастанову на аснове калькуляцый сабекошту паслугі, прадстаўленых беларускімі банкамі. Замест перагляду Нацбанк папросту скасаваў благую пастанову.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках