23 красавiка 2024, aўторак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Румыніі прыме грамадзянства Малдовы

1
Прэзідэнт Румыніі прыме грамадзянства Малдовы

Траян Бэсэску прыме грамадзянства Малдавіі пасля заканчэння сваіх паўнамоцтваў на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю малдаўскаму тэлеканалу «Малдова 1», паведамляе ТАСС. Прэзідэнцкі тэрмін Траяна Бэсэску мінае праз два месяцы.

«Я прыеду з развітальным візітам у Кішынёў і падам заяву на атрыманне грамадзянства Малдовы», - распавёў Траян Бэсэску. Ён таксама дадаў, што ўжо абмеркаваў гэтае пытанне са сваім малдаўскім калегам Мікалаем Цімафці. На ягоную думку, гэты крок будзе спрыяць аб'яднанню дзвюх краін. Але, як адзначае Бэсэску, неабходныя ўмовы для гэтага яшчэ не створаныя.

Траян Бэсэску займае пасаду прэзідэнта Румыніі з 2004 года. Парламент краіны двойчы аб'яўляў яму імпічмент - у 2007 і 2012 годзе, аднак абодва разы яму ўдалося захаваць сваю пасаду. Бэсэску не хавае сваёй прыхільнасці ідэі аб'яднання дзвюх краін. Так, у студзені 2014 года, ён абвясціў Малдову румынскай зямлёй і заклікаў краіны да ўз'яднання, чым выклікаў рэзкую незадаволенасць Кішынёва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках