19 красавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Буркіна-Фасо сышоў у адстаўку пасля пратэстаў

3
Прэзідэнт Буркіна-Фасо сышоў у адстаўку пасля пратэстаў

Блэза Кампаорэ заявіў аб тым, што сыходзіць у адстаўку, а пасада кіраўніка дзяржавы з гэтага часу вольная.

Прэзідэнт Буркіна-Фасо, выступаючы па радыё, заявіў аб тым, што выбары будуць прызначаныя праз 90 дзён. Аб адхіленні Блэза Кампаорэ ад улады ў пятніцу, абвесцілі вайскоўцы, піша BBC.

Раней прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд выказаў надзею на тое, што яго калега з Буркіна-Фасо прыме "правільную пастанову" дзеля вяртання спакою ў ахопленую беспарадкамі краіну.

Паводле паведамлення ў "Твітэры" тэлеканала "Буркіна 24", зрынуты прэзідэнт Кампаорэ ў складзе ўзброенай аўтакалоны накіроўваецца ў горад По на поўдні краіны.

Прэзідэнт Блэза Кампаорэ правілаў Буркіна Фасо на працягу 27 гадоў пасля захопу ўлады ў выніку вайсковага перавароту.

На гэтым тыдні Уагадугу і некаторыя іншыя гарады краіны ахапілі беспарадкі, выкліканыя меркаваным намерам парламента прагаласаваць за прадстаўленне прэзідэнту права балатавацца на пяты тэрмін.

Падчас беспарадкаў быў захоплены і падпалены будынак парламента, па сталіцы і некаторых іншых гарадах пракацілася хваля пагромаў і рабаванняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках