16 красавiка 2024, aўторак, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камеры назірання ў сойме Польшчы знялі расейскага шпіёна

1

Падчас паседжання адмысловай камісіі ў энэргетыцы і энэргарэсурсах 12 сакавіка гэтага года ў польскім сойме быў заўважаны расейскі шпіён.

Пра гэта паведамляе польскае выданне "Rzeczpospolita".

Паведамляецца, што падазраванага ў шпіянажы апазнаў старшыня спецкамісіі Анджэй Чэрвіньскі, піша obozrevatel.com.

Адзначым, 15 кастрычніка, быў затрыманы высокапастаўлены афіцэр Войска Польскага ў падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расеі.

Падчас следства высветлілася, што ён прысутнічаў на пасяджэнні сейма Польшчы 12 сакавіка, акрамя таго, ягоная прысутнасць пацвярджаецца запісамі з камер відэаназірання, піша выданне.

Адзначаецца, што ў той дзень разглядаліся папраўкі да закона аб запасах нафты і газу, а таксама абмяркоўваліся пагрозы энэргетычнай бяспекі.

Стала вядома, што з падазраваным падтрымліваў кантакты вядомы польскі дэпутат, былы чалец урада.

Следства правярае факты, піша выданне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках