28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб гібелі кіраўніка Total: яшчэ трое падазраваных

10

Усе абвінавачаныя ў справе аб крушэнні самалёта не прызнаюць сябе вінаватымі.

У рамках справы аб крушэнні самалёта Falcon, у выніку якога загінуў кіраўнік найбуйнейшай французскай нафтавай кампаніі Total, Следчы камітэт Расеі прад'явіў абвінавачванне кіроўцу снегаўборачнай машыны Уладзіміру Мартыненку, вядучаму інжынеру аэрадромнай службы аэрапорта Унукава Уладзіміру Ледзянёву і кіраўніку палётаў Раману Дунаеву, паведамляе BBC.

Уладзімір Ледзянёў. Фота: AFP

Мартыненка і Ледзянёў знаходзяцца ў папярэднім зняволенні, Дунаеў - пад хатнім арыштам.

Яны сталі трэцім, чацвёртым і пятым абвінавачанымі ў гэтай справе ўслед за дыспетчарам Аляксандрам Кругловым і дыспетчарам-стажорам Святланай Крыўсун.

Фармулёўка абвінавачвання ва ўсіх пецярых аднолькавая - учыненне злачынства, прадугледжанага ч.3 ст.263 Крымінальнага кодэкса РФ (парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі судна паветранага транспарту, якое пацягнула праз неасцярожнасць смерць дзвюх і больш асоб).

Гэты артыкул прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі.

Усе абвінавачаныя ў справе аб крушэнні самалёта не прызнаюць сябе вінаватымі.

Факты і здагадкі

Катастрофа адбылася ў ноч на 21 кастрычніка, калі пры разбегу бізнес-джэт кіраўніка Total сутыкнуўся са снегаўборачнай машынай, якая з невядомай пакуль прычыны апынулася на ўзлётна-пасадачнай паласе.

Загінулі чатыры чалавекі - кіраўнік Total Крыстаф дэ Маржэры і тры чальцы экіпажа.

Раман Дунаеў. Фота: Reuters

Суд амаль адразу пасля крушэння арыштаваў кіроўцу снегаўборачнай машыны Уладзіміра Мартыненку на два месяцы.

Паводле звестак следства, кіроўца снегаўборачнай машыны мог быць п'яны, аднак сам Мартыненка адмаўляе гэта.

Адвакат Мартыненкі сцвярджаў, што падабаронны строга выконваў загады дыспетчара. Паводле слоў адваката, кіроўца - просты тэхнічны выканаўца, на якога "камусьці вельмі выгадна зваліць усю віну".

24 кастрычніка Басманны суд узяў пад варту да 21 снежня Круглова і Ледзянёва, Дунаева і Крыўсун адправілі пад хатні арышт на той жа тэрмін.

На думку следства, у дзень катастрофы Ледзянёў кіраваў снегаўборачнымі работамі, а Дунаеў, Крыўсун і Круглоў - паветраным рухам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках