20 красавiка 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абмеркаваў з чальцамі Савета бяспекі «выбары» ў Данбасе

9
Пуцін абмеркаваў з чальцамі Савета бяспекі «выбары» ў Данбасе

Прэзідэнт Расеі правёў аператыўную нараду з пастаяннымі чальцамі Савета бяспекі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў аператыўную нараду з пастаяннымі чальцамі Савета бяспекі РФ аб "выбарах" на тэрыторыях Луганскай і Данецкай абласцей.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Крамля, "абмяркоўвалася сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны ў кантэксце выбараў, якія маюць адбыцца 2 лістапада. Прэзідэнт інфармаваў удзельнікаў нарады аб дэталях тэлефоннай размовы, якая адбылася напярэдадні ў так званым "нармандскім фармаце". Было выказанае задавальненне ў сувязі з дасягненнем дамоўленасці з Украінай і Еўракамісіяй адносна ўрэгулявання "газавага дасье".

У нарадзе прынялі ўдзел старшыня Савета федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка, старшыня Дзярждумы РФ Сяргей Нарышкін, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Іваноў, сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, міністр унутраных спраў РФ Уладзімір Калакольцаў, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, дырэктар Службы знешняй выведкі РФ Міхаіл Фрадкоў, намеснік сакратара Савета бяспекі РФ Рашыд Нургаліеў, пастаянны чалец Савета бяспекі РФ Барыс Грызлоў.

Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўводу войскаў анексавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізаваць абстаноўку на Данбасе. Пры непасрэдным удзеле расейскіх спецслужбаў і падтрымцы расейскага войска на Данбасе былі створаныя так званыя Данецкая і Луганская "народныя рэспублікі".

Расея пастаўляе тэрарыстам ўзбраенне і накіроўвае на Данбас наймітаў і свае рэгулярныя войскі.

У рамках Менскіх дамоўленасцей сепаратысты абавязаліся праводзіць выбары толькі ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны, аднак пазней заявілі аб намеры правесці 2 лістапада ўласнае галасаванне, якое вызначыць дэпутатаў мясцовых парламентаў і кіраўнікоў "народных рэспублік".

ЗША і Еўразвяз заявілі, што правядзенне самаабвешчаных выбараў будзе парушэннем Менскіх дамоўленасцей.

28 кастрычніка прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што абвешчаныя баевікамі "ДНР" і "ЛНР" псеўдавыбары ставяць пад пагрозу ўвесь мірны працэс.

Паводле звестак ААН, з сярэдзіны красавіка па 6 кастрычніка на ўсходзе Украіны загінулі па меншай меры 3 тыс. 660 чалавек, каля 9 тыс. атрымалі раненні. Паводле афіцыйных звестак, амаль 400 тыс. чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках