7 траўня 2024, aўторак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч аб турэмнай краме: Згадаў у лісце аб халве, дык яна знікла

9
Мікалай Статкевіч аб турэмнай краме: Згадаў у лісце аб халве, дык яна знікла

Палітвязень пералічыў прадукты, якія немагчыма набыць у турэмнай краме.

Нагодай стаў ліст жонкі Марыны Адамовіч, якая падчас наведвання турмы патрапіла ў турэмны буфет, паведамляе «Радыё Свабода».

«Упершыню за гэтыя тры гады ўбачыла аб'яву на паперцы, што ў продажы ёсць мясныя вырабы. Нейкая грудзінка, каўбаса. Я жудасна ўзрадавалася, бо падумала, што гэта ж з'явілася і ў «атаварцы», як зняволеныя называюць турэмны краму. Хоць там кошты і шалёныя, але, думаю, хоць ёсць сама магчымасць сапраўды падсілкавацца, мяса ці сала сабе дазволіць. Напісала пра гэта Мікалаю. А ён напісаў, што я памылілася. Што ніякай каўбасы там няма, як і садавіны ці гародніны. Нават цыбулі з вясны няма. Нават напісаў, пасля таго, як улетку сказаў мне не класці ў бандэроль арэхі, бо тут ёсць батончыкі з халвы, то і тая халва адразу знікла».

Марына Адамовіч патлумачыла, што калі адпраўляе бандэроль, якая павінна важыць не больш за 2 кілаграмы, то ўлічвае кожную дробязь. Менавіта таму Мікалай Статкевіч аднойчы прапанаваў не ўкладваць, як звычайна, арэхі, бо ў турэмнай краме ёсць у продажы халва ў батончыках, якая потым нечакана знікла.

Таксама ў гэтым лісце Марыну Адамовіч здзівілі звесткі пра тое, што да гэтага часу ў краме магілёўскай турмы няма ніякай гародніны, нават цыбулі. «Няма чаго потым здзіўляцца, што людзі з беларускіх турмаў вяртаюцца хворымі», - кажа Марына Адамовіч.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года на 6 гадоў зняволення. Статкевіч - адзіны з кандыдатаў у прэзідэнты, каго да гэтага часу трымаюць у турме. Ён адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні, паколькі ўважае сябе за невінаватага, а пераслед тлумачыць помстай за жорсткую крытыку Лукашэнкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках