19 траўня 2024, Нядзеля, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцемій Троіцкі: Быў бы шчаслівы, калі б не Вова Пуцін з ягоным вар'яцтвам

11
Арцемій Троіцкі: Быў бы шчаслівы, калі б не Вова Пуцін з ягоным вар'яцтвам

Вядомы расейскі журналіст распавёў пра тое, што псуе ягонае жыццё.

Арцемій Троіцкі заявіў, што быў бы шчаслівы, калі б не гнюсныя агідныя вонкавыя варункі і не Вова Пуцін з ягоным вар'яцтвам. Пра гэта ён заявіў у праграме "Без дурняў" на радыёстанцыі "Эхо Москвы".

"У мяне было ў жыцці вельмі шмат чаго. І я думаю, што калі б не вось гэтыя гнюсныя агідныя вонкавыя варункі, калі б не Вова Пуцін з ягоным вар'яцтвам, то я думаю, што я і цяпер быў бы шчаслівы. Таму што ў мяне файная сям'я, дзівосныя дзеці, праца, якую я надзвычай люблю. Гэта значыць, нібы наогул прычапіцца няма да чаго, мне вельмі добра. І ўсё, што псуе мне жыццё - гэта вось тое, што адбываецца ўжо дзесьці далёка за межамі майго..." - заявіў ён.

Са слоў Арцемія Троіцкага, яму цяжка сказаць, наколькі ён вольны.

"Я думаю, што я не зусім вольны ў сваіх учынках. Гэта значыць, вось калі свабода атаясамліваецца з воляй, то бок, накшталт, што хочаш, то і робіш, я б сказаў, што ў гэтым сэнсе я, напэўна, усё-ткі несвабодны чалавек, бо для мяне існуе вельмі шмат рамак. Найперш, натуральна, гэта свабода іншых людзей, якую не хочацца абмяжоўваць. У другую чаргу гэта адказнасць перад нейкімі і людзьмі, і варункамі, калі я вымушаны ісці на нейкія кампрамісы, нейкім чынам прагінацца, як спяваў Макарэвіч. Баюся, што гэта неўнікнёна. Таму я не магу сказаць, што я пачуваюся такім вось свабодным чалавекам", - патлумачыў Троіцкі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках