19 траўня 2024, Нядзеля, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Дэвальвацыя ў 2015 годзе складзе 30%

43
Станіслаў Багданкевіч: Дэвальвацыя ў 2015 годзе складзе 30%

Дыктатара чакаюць вялікія праблемы ўжо ў наступным годзе.

Пра гэта заявіў былы старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, каментуючы заявы Надзеі Ермаковай, зробленыя падчас пасяджэння Савета міністраў 3 кастрычніка, паведамляе «Радыё Свабода».

З ейных слоў, даляр ў 2015 годзе будзе каштаваць 11400 рублёў, а інфляцыю ў Беларусі плануецца ўтрымаць на ўзроўні 12%. Таксама Ермакова паабяцала жорсткую грашова-крэдытную палітыку. Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што, каб спраўдзіўся прагноз, спатрэбяцца новыя крэдыты.

«Калі Беларусь атрымае такія ж пазыкі ад Расеі, як сёлета, то гэта магчыма, - сказаў ён. - Але сітуацыя ў Расеі змяняецца ў сувязі з вайной ва Украіне і санкцыямі з боку цывілізаванага свету. І таму наўрад ці Расея зможа даць нам велізарныя крэдыты для падтрымання сітуацыі. Таму мой прагноз такі, што, хутчэй за ўсё, дэвальвацыя адбудзецца ў памеры 30% цягам наступнага года. І інфляцыя будзе вышэйшая. Бо плацяжы замежных пазыкаў у наступным годзе - 4 мільярды. Адкуль Беларусь возьме крэдыты для выплаты гэтых замежных пазыкаў у такой велізарнай суме - незразумела. Расея абяцала на наступны год толькі 500 мільёнаў даляраў.

Таму трэба будзе ісці на дэвальвацыю. Бо валютны курс вызначаецца не толькі збалансаванасцю замежнага гандлю, але і плацёжнага балансу. А плацежны баланс відавочна не збалансаваны. Таму для пагашэння пазык трэба будзе зрабіць значна большую дэвальвацыю. Я не бачу, адкуль мы можам атрымаць замежныя пазыкі. Сама эканоміка знаходзіцца ў крызісным стане, таму чакаецца інфляцыя больш за 20%.

Але, магчыма, хтосьці дасць гэтыя велізарныя сумы ў 3-4 мільярды. Наступны год - гэта год прэзідэнцкіх выбараў і, магчыма, Расея будзе ратаваць Лукашэнку, і тады ўсе гэтыя праблемы могуць перайсці на 2016 год. Але праблемы вялікія».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках