19 траўня 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балгарыі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары

У Балгарыі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары

А 06:00 раніцы паводле менскага часу ў краіне адкрыліся 11434 участкаў для галасавання.

Таксама грамадзяне Балгарыі маюць магчымасць прагаласаваць у 60 дзяржавах свету, дзе арганізавана праца 428 участкаў, піша Лiга.нет.

У спісы выбаршчыкаў уключана 6 875 199 чалавек. Выбарчы дзень завершыцца а 19:00 паводле менскага часу, аднак калі да таго моманту сфармуецца чарга з жадаючых прагаласаваць, то праца камісіі можа быць працягнутая яшчэ на адну гадзіну. За ходам галасавання будзе сачыць звыш 17 тыс назіральнікаў з 39 няўрадавых арганізацый.

У бюлетэні для галасавання ўключаны 18 партый і 7 кааліцый. У адпаведнасці са звесткамі сацыялагічных даследаванні толькі тры з іх: партыя «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» (ГЕРБ), «Балгарская сацыялістычная партыя - левая Балгарыя» (БСП-левая Балгарыя) і «Рух за правы і свабоды» гарантавана праходзяць у парламент.

Яшчэ 4 - 5 партый маюць рэальную магчымасць пераадолець 4% прахадны бар'ер. Астатнія палітычныя фармацыі, паводле ацэнак экспертаў, шанцаў трапіць у Народны сход краіны не маюць.

Калі прагноз сацыёлагаў апраўдаецца і ў 43 парламент Балгарыі ўвойдуць прадстаўнікі васьмі партыяў, то сфармаваць эфектыўны ўстойлівы ўрад будзе практычна немагчыма і краіну бліжэйшымі месяцамі чакаюць новыя выбары.

Кіраўнік тэхнічнага ўрада Балгарыі Георгі Блізнашкі назваў падобную сітуацыю «кашмарнай верагоднасцю», аднак пагадзіўся, што такі варыянт развіцця падзей з'яўляецца вельмі магчымым.

Палітычны крызіс у Балгарыі выліўся пасля травеньскіх выбараў дэпутатаў Еўрапейскага парламента, якія сацыялісты, што мелі мандат на кіраванне краінай, прайгралі.

Партыя ГЕРБ, што атрымала магутную падтрымку выбаршчыкаў, выступіла з жорсткай крытыкай сацыялістаў. Новыя сілы атрымала ДПС. Аб прэтэнзіі на ўладу заявілі новыя палітычныя фармацыі, перш за ўсё, маладая партыя «Балгарыя без цэнзуры». І, наадварот, у БСП пачаліся рознагалоссі.

У выніку палітычныя лідэры прыйшлі да высновы аб неабходнасці правядзення новых выбараў. Як чакаецца, яўка на выбарах складзе блізу 50%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках