19 траўня 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэт Макарэвіча вярнулі ў студыю праграмы «Смак»

13
Партрэт Макарэвіча вярнулі ў студыю праграмы «Смак»

У студыю праграмы «Смак» вярнулі партрэт першага вядучага праграмы Андрэя Макарэвіча, раней заменены на партрэт Аляксандра Пушкіна.

Пра гэта вядучы праграмы Іван Ургант паведаміў у сваім «Твітэры».

Са словаў Урганта, партрэт Макарэвіча таемна замяніў «уражлівы радавы супрацоўнік праграмы». У працэсе здымак падман раскрыўся.

«Нахабнік быў біты палкай сэрвелата. Партрэт вернуты на гістарычнае месца - над ракавінай. Спі спакойна, уважлівы глядач!» - адзначыў тэлевядоўца. Ён падкрэсліў, што «ніякай Пушкін нам Макарэвіча не заменіць».

Раней 4 кастрычніка стала вядома, што ў студыі кулінарна-забаўляльнай праграмы «Смак» замянілі партрэт Макарэвіча на партрэт Пушкіна. Атрымаць аператыўны каментар у прэс-службе «Первого канала» «Дождю» не ўдалося. Пазней журналіст «Эхо Москвы» Аляксей Нарышкін удакладніў, што партрэт знік са студыі яшчэ на мінулым тыдні, паведамляе «Дождь».

Кулінарна-забаўляльная праграма «Смак» выходзіць у эфір з 20 лістапада 1993 года. Першым вядучым праграмы быў Андрэй Макарэвіч, які з'яўляецца асноўным натхняльнікам яе стварэння. У 2005 годзе праграма была зачыненая, а ў 2006 яе адрадзілі ўжо з іншым вядучым, Іванам Ургантам. Яго першым госцем у праграме стаў Макарэвіч.

Апошнія месяцы Макарэвіч часта падпадаў пад рэзкую крытыку ў расейскіх дзяржаўных СМІ праз ягоную пазіцыю да Украіны. У канцы жніўня ён напісаў адкрыты ліст прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну з просьбай спыніць паток «гразі і паклёпу», які трэці тыдзень паступае ў адрас музыканта з некаторых СМІ.

На думку Макарэвіча, крытычныя выказванні аб ім былі звязаны з ягоным выступам 12 жніўня ў лагеры бежанцаў з Данбаса, размешчаным у Святагорску. Пасля гэтага выступу некаторыя расейскія грамадскія дзеячы і палітыкі заявілі, што музыка прытрымліваецца антырасейскіх перакананняў, і, адпаведна, ягоныя дзеянні носяць антырасейскі характар.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках